У Мінску праходзіць фінал рэспубліканскай выставы-конкурсу "Лёд. Кветкі. Фантазія" - наведаць можна да 20 студзеня

4 января 2024

Міфічныя фітадраконы, саламяныя калядныя ўпрыгажэнні, вытанчаныя сукенкі з сухацветаў і раслін. Фларыстычныя кампазіцыі юных дызайнераў з усёй краіны аб'яднаў конкурс "Лёд. Кветкі. Фантазія".

Сёлета ўпершыню на выставе дэманструюць навагодняе экаадзенне. Фітаатэлье Мінскай вобласці прэзентавали ўмельцы з Салігорска. Пялёсткі гартэнзіі сталі каларытным акцэнтам на шыкоўнай сукенцы з крыналіну. Аўтарскі букет з ажурнага дубовага лісця дапоўніў казачны вобраз. Майстры ўвасаблялі і традыцыйныя зімовыя сюжэты. Адных толькі навагодніх дрэў у міні- і максі-фарматах прапанавана 80 непаўторных варыянтаў. А галоўнаму сімвалу новага года - дракону - прысвяцілі паўсотні фларыстычных работ.

Навагоднія дрэвы, калядныя вянкі, аб'ёмныя пано зроблены пераважна з прыродных матэрыялаў: кары, сухіх раслін, шышак, галінак дрэў і сухафруктаў. Больш за 20 гадоў дызайнеры экспануюць свае духмяныя аўтарскія калекцыі ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства. Пакуль журы падводзіць вынікі конкурсу, да 20 студзеня яшчэ можна апынуцца ў фітаказцы.