У Мінску працягваецца кастынг супершоу Я магу!

27 октября 2014

У Маладзёжным тэатры эстрады Мінска працягваецца кастынг супершоу Я магу!. Вынікі першага дня адбору яшчэ не падведзеныя, але членам журы ўжо зразумела, што канкурэнцыя ў сталіцы будзе сур'ёзная. Дарэчы, за месца ў праекце змагаюцца не толькі мінчане, але і жыхары іншых абласных гарадоў Беларусі. Умовы адбору ранейшыя: за 100 мільёнаў беларускіх рублёў могуць змагацца ўсе - незалежна ад узросту і прафесіі.


Восем гадзін запар прафесійная каманда Белтэлерадыёкампаніі глядзела на сталічныя таленты. Дарэчы, у мінчан будзе яшчэ адна спроба трапіць у праект. Другі конкурсны дзень - 29 кастрычніка.