У Мінску прэзентавалі святочны альбом жывапісу ''Высокі густ ''

5 марта 2016

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў Мінску прэзентавалі святочны альбом жывапісу. А таксама адкрылі аднайменную выставу. ''Высокі густ '' - гэта збор рэпрадукцый карцін вядомых беларускіх мастачак. Яны актыўна ўдзельнічаюць у прэстыжных міжнародных выставах, а іх работы захоўваюцца ў музейных фондах розных краін свету. У выданне ўключана 140 работ, а таксама кароткая біяграфія кожнага аўтара. Кніга выпушчана на рускай і англійскай мовах. А вось самі мастачкі працуюць у розных кірунках - ад жывапісу да прымітывізму і нават авангардызму.

Вернісаж прымеркаваны не толькі да вясновага свята цудоўнай паловы чалавецтва, але і да Года культуры нашай краіны.