Пачаўся афіцыйны візіт у Манголію беларускай дэлегацыі

3 сентября 2013

Сёння пачаўся афіцыйны візіт у Манголію беларускай урадавай дэлегацыі на чале з прэм'ер-міністрам. Графік сустрэч чакаецца насычаны: пройдуць перамовы кіраўнікоў урадаў дзвюх краін, пасля чаго плануецца падпісаць шэраг двухбаковых дакументаў. Таксама запланаваныя сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі з прэзідэнтам Манголіі і старшынёй Вялікага дзяржаўнага хурала. Акрамя таго, 5 верасня ўпершыню ў Манголіі адкрыецца нацыянальная выстава нашай краіны і адбудзецца беларуска-мангольскі бізнес-форум.