У Мінску пакажуць самы вялікі на постсавецкай прасторы збор прац Івана Айвазоўскага

28 июня 2017

Упершыню ў Мінску ў Нацыянальным мастацкім музеі пакажуць самы вялікі збор прац на постсавецкай прасторы Івана Айвазоўскага.

Мастак вядомы ва ўсім свеце дзякуючы майстэрству ў дакладнасці перадаваць на сваім палатне марскія краявіды. Калекцыя карцін Айвазоўскага ў сталічным музеі склалася ў перыяд 50-ых - 70-ых гадоў - гэта 13 маляўнічых твораў і два малюнкі. Адну з прац майстра пэндзля прапануюць упершыню пасля 10-гадовага перапынку, гэта карціна "Бура на Азоўскім моры". Яна самая вялікая з прац мастака - палатно дасягае трох метраў - і самая якасная. У аснове стварэння карціны рэальная гісторыя загінуўшага падчас буры экіпажа і аднаго марака, які выжыў.

Аляксей Харак, загадчык аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі: "Храналогія вялкікая, гэта сярэдзіна 40-ых і 90-ыя гады, гэта значыць, практычна ўвесь перыяд творчасці Айвазоўскага прадстаўлены на нашай выставе. Акрамя таго, каб даць панараму развіцця рускага мастацтва, разумення, што такое марскі краявід, хто такія марыністы, мы вырашылі даць яшчэ і творы сучаснікаў Івана Айвазоўскага, гэта працы яго вучняў, а менавіта, Льва Лагорыа і Габрыела Касесі".

Выстава прымеркаваная да 200-годдзя са дня нараджэння Івана Айвазоўскага. Кожная карцін, якая ўвайшла ў экспазіцыю, мае імянны подпіс мастака. Зараз выстава ў працэсе мантажу. Для публікі яна адкрыецца 8 ліпеня.