Беларускі металургічны завод нарасціць пастаўкі прадукцыі ў Расію

20 марта 2014
Беларускі металургічны завод нарасціць пастаўкі прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю ў 2014 годзе. Аб гэтым было заяўлена сёння ў Маскве ў ходзе круглага стала, на якім айчынныя металургі прэзентавалі сваю прадукцыю патэнцыйным партнёрам. На расійскім рынку ў БМЗ устойлівая рэпутацыя. У прыватнасці, беларускія металаканструкцыі актыўна выкарыстоўваліся падчас рэалізацыі праекта Масква-Сіці. І, напрыклад, урад Маскоўскай вобласці не выключае, што Беларускі металургічны завод можа стаць адным з пастаўшчыкоў пры будаўніцтве Цэнтральнай кальцавой аўтамабільнай дарогі вакол расійскай сталіцы.

Расія застаецца галоўным гандлёвым партнёрам Беларускага металургічнага завода. Толькі ў 2013 годзе было накіравана тавараў на суму каля 1 мільярда долараў, што складае прыкладна 15% валютнай выручкі краіны.