У Мінску падвялі вынікі Міжнароднага майстар-клас-конкурсу "Зімовыя мроі"

23 января 2019

Руская клаcіка па-лацінаамерыканскі! У Мінску ў Доме радыё падвялі вынікі Міжнароднага майстар-клас-конкурсу "Зімовыя мроі". На працягу пяці дзён удзельнікі - а гэта 12 дырыжораў з Іспаніі, Італіі, Мексікі і Калумбіі - кіравалі Сімфанічным аркестрам Белтэлерадыёкампаніі. Пераможца выбіралі самі музыканты. Ім стаў удзельнік з Іспаніі Хасэ Мігель Ласкурайн. Ён будзе запрошаны для сумеснага канцэрта з нашым аркестрам. 

Конкурс скончаны, але праца не спыняецца. Сёння Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі прыступіць да запісу літургічнай праграмы з дырыжорам аднаго з кафедральных сабораў Іспаніі. Пасля гэтага чакае і сумесная праца нашага калектыву з дырыжорам Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Парагвая.