Падрыхтоўку да пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў абмеркавалі ў Прэзідэнта

14 октября 2013
Усе дзяржаўныя лідары пацвердзілі свой удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў СНД. Пра гэта паведаміў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення саміту. 24-25 кастрычніка ў беларускай сталіцы пройдуць пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці. Маючым адбыцца самітам Беларусь, як краіна, што старшынствуе ў СНД, надае асаблівае значэнне. Гэта падкрэсліў сёння Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы нараду.
Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу прысутных на вырашэнне арганізацыйных пытанняў, запэўніўшы, што дробязяў тут быць не можа. Аляксандр Лукашэнка таксама паведаміў, што праграма правядзення мерапрыемстваў сфарміраваная, і папрасіў яе аператыўна накіраваць пасля зацвярджэння калегам у краіны Садружнасці, а таксама ў Выканаўчы камітэт СНД.