У Мінску падвялі вынікі міжнароднага конкурсу эсэ

23 марта 2017

Ён прысвечаны беларуска-кітайскаму супрацоўніцтву. Пераможцамі сталі аспірант з КНР Ван Шывей і выкладчык з Мінска Святлана Кабачэўская. Творчы марафон доўжыўся год. Міжнародная радыёстанцыя "Беларусь" прыняла 60 прац з Кітая, Польшчы і нават Украіны. Сярод прызёраў - яшчэ каля дзесяці аўтараў, якія атрымалі спецпрызы Белтэлерадыёкампаніі, радыё "Беларусь" і Фонду культуры.

Лаўрэатаў конкурсу з перамогай павіншаваў заслужаны калектыў - Акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі.