Палярная варонка пагражае новым выпрабаваннем

6 января 2014

Палярная варонка, якая накрыла паўночную частку ЗША снежнай бурай, пагражае новым выпрабаваннем. З сённяшняга дня цэлы шэраг рэгіёнаў будзе фіксаваць анамальныя тэмпературныя рэкорды. Сіноптыкі абяцаюць мінус 50. Самыя нізкія тэмпературы чакаюцца ў штатах Паўночная Дакота, Вісконсін, Аёва і Мінесота. Нагадаем, снежная бура ўжо забрала 16 жыццяў, сотні чалавек атрымалі абмаражэнні. Штодня ў ЗША адмяняюцца тысячы авіярэйсаў. Не працуе пошта. Без электрычнасці застаюцца некалькі тысяч дамоў.