У Лісабоне пачаліся першыя рэпетыцыі ўдзельнікаў "Еўрабачання"

30 апреля 2018

На галоўную сцэну шоу выйшаў і ALEKSEEV - прадстаўнік Беларусі. Падчас першага прагону былі занесеныя змены ў сцэнічнае асвятленне. Дадатковы дэкор падрыхтуюць для платформы, якая паднімаецца. Да таго ж трэба адрабіць узаемадзеянне з аператарам, які здымае адзін з галоўных візуальных момантаў нумара - ружу. Наступная індывідуальная рэпетыцыя Беларусі на галоўнай сцэне "Еўрабачання" адбудзецца ў чацвер.

Сюжэт Яўгена Перліна. Сёння Лісабон цалкам акунуўся ў атмасферу "Еўрабачання". Прыбылі апошнія ўдзельнікі конкурсу. І зараз у іх самы складаны перыяд - індывідуальныя рэпетыцыі. Артысты рэпеціруюць у храналагічным парадку. Сёлета на першых прагонах міжнародным журналістам знаходзіцца забаранілі. Толькі прэса сваёй краіны. З боку выступы кожнага з удзельнікаў выглядаюць часам нават недарэчна. Але галоўнае - захаваць інтрыгу да самога шоу, бо гледачы ў эфіры ўбачаць цалкам іншую карцінку!

Рэпетыцыяй і прадзюсар Мікіты, і сам ALEKSEEV засталіся задаволеныя. Тое, што Алег Баднарчук уяўляў у сябе ў думках, ствараючы нумар, на 70 працэнтаў супала з варыянтам здымкі, які прапанавалі аператары. Ружа, якая ляціць, у пачатку, стрэл у выканаўца з лука, спіна, зраненая шыпамі. І цудоўная дзяўчына ў чырвоным з танцам у стылі кантэмп.

Шоу ацанілі і журналісты. У прэс-цэнтры за рэпетыцыяй назіралі сотні музычных крытыкаў і блогераў з усёй Еўропы. Сёлета тут чакаюць каля тысячы журналістаў. Артур Гаспаран піша для "Маскоўскага камсамольца" пра "Еўрабачанне" ўжо доўгія гады. І пасля першых рэпетыцый наш калега засумняваўся ў лідары букмекераў, фаварытцы першага паўфіналу ізраільцянцы Неце, і пахваліў ALEKSEEV.

Мікіта таксама застаўся задаволены рэпетыцыяй, але выпраўляць і дапрацоўваць ёсць што. Платформу, на якой беларускі ўдзельнік будзе паднімацца ў канцы песні, тэхнікі Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза не паспелі дарабіць. Таму да чацвярга мы ўбачым яе канчатковую версію. З'явяцца люстэркі, якія створаць паветраны эфект. Таксама праўкі занясуць рэжысёры па святле і аператары. Каб прасякнуцца духам "Еўрабачання", Мікіта пакуль адправіўся на прагулку па цэнтры Лісабона.

Другая рэпетыцыя на галоўнай сцэне адбудзецца толькі ў чацвер, а пакуль працягваюцца інтэрв'ю і праца з трэнерам па вакале.