У кінатэатры "Масква" - унікальная падзея

12 февраля 2016

Сёння ў мінскім кінатэатры "Масква" - унікальная падзея: прамая трансляцыя пастаноўкі "Дон Жуан" на музыку Моцарта ў выкананні Пермскага тэатра оперы і балета. Анлайн-опера - прамое ўключэнне з прэстыжнага фестывалю - прэміі "Залатая маска", які праходзіць у Маскве.

Опера прагучыць на італьянскай мове з рускімі субтытрамі. Дададзім, "Дон Жуан" намінуецца на "Залатую маску" ў трох катэгорыях.