Аляксандр Лукашэнка на тыдні правёў нараду з галоўным палітычным штабам краіны

21 октября 2018

Галоўныя тэзісы: сфера ідэалогіі павінна функцыянаваць больш сістэмна, а для яе спецыялістаў важна ўмець працаваць з людзьмі, разумець іх праблемы, дакладна і дзейсна адказваць на ўсе выклікі.

Таксама сярод найважнейшых кірункаў працы Адміністрацыі Прэзідэнта - пастаяннае ўдасканаленне кадравай палітыкі на ўсіх узроўнях, падтрыманне выканальніцкай дысцыпліны і кантроль выканання рашэнняў і даручэнняў Кіраўніка дзяржавы.