У якой краіне будзе пахаваны Уладзімір Шаінскі, пакуль невядома

26 декабря 2017

На 93-м годзе сышоў з жыцця кампазітар Уладзімір Шаінскі - аб гэтым паведамілі яго блізкія. «Голубой вагон» і «Пусть бегут неуклюже» з мультфільмаў пра Гену і Чабурашку, «Улыбка» з «Крошки Енота», «Белые кораблики», «Вместе весело шагать», «Антошка» - яго музыка гучыць больш чым у 40-ка карцінах. Яго песні выконвалі Людміла Зыкіна і Ганна Герман, Іосіф Кабзон, Ала Пугачова і Леў Лешчанка. Шаінскі быў хворы на рак, перанёс некалькі аперацый.

Анатоль Ярмоленка, народны артыст Беларусі: "Выдатны чалавек. Вядома, песні яго застануцца ў сэрцах шматлікіх пакаленняў. Песні гэтыя будуць спяваць і дзеці нашых дзяцей, і дзеці нашых унукаў, і ўнукі нашых унукаў унукаў... таму што ў іх ёсць тое, што неабходна для фарміравання чалавека - гэта дабрыня, гэта ўзаемаразуменне, выручка".

Аб даце развітання і пахаванняў кампазітара будзе паведамлена пазней. Пакуль невядома, якое рашэнне прымуць сваякі знакамітасці - ці будзе ён пахаваны ў Расіі альбо ж у ЗША, дзе правёў апошнія гады свайго жыцця.