Тэрмін уводу новых дамоў - пытанне, якое найбольш хвалюе мінчан

20 ноября 2013
Большасць тэлефанаванняў гараджан, на якія асабіста адказаў сёння мэр горада падчас прамой тэлефоннай лініі, тычацца кватэрнай тэматыкі. Акрамя таго, людзі цікавіліся праблемамі капрамонтаў, працаўладкавання, будаўніцтва транспартна-дарожнай інфраструктуры. Не абышлі ўвагай яшчэ адну вострую праблему для сталіцы - наяўнасць парковачных месцаў і магчымасць паставіць шлагбаўм у свой двор.

Усяго за дзве гадзіны паступіла больш за 50 тэлефонных зваротаў. Усе пытанні разгледзяць спецыялісты, дарэчы, людзі атрымаюць і пісьмовыя адказы.