У Гістарычным музеі пакажуць эскізы і касцюмы са спектакляў Вялікага тэатра Беларусі

13 февраля 2020
Ад ідэі да тэатральнай сцэны. У Гістарычным музеі пакажуць эскізы і касцюмы са спектакляў Вялікага тэатра Беларусі. Аўтар экспанатаў - мастак-пастаноўшчык Кацярына Булгакава. На падмостках Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета ў яе візуальных вобразах гледачы ўбачылі нацыянальны балет "Анастасія" і оперу "Набука". У агульнай складанасці Кацярына аформіла 20 спектакляў, якія і сёння можна ўбачыць у рэпертуары тэатра. Апроч эскізаў у экспазіцыі паказаныя алегарычныя фантазіі мастака-пастаноўшчыка - карціны, прысвечаныя балетнаму і опернаму мастацтву.