Аляксандр Лукашэнка праводзіць семінар са студэнтамі

21 ноября 2014
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка адзначае юбілей. З дня стварэння адной з вядучых ВНУ краіны - 100 гадоў. Дата знамянальная, і адзначаюць яе маштабна. Сёння ва ўніверсітэт прыбыў Прэзідэнт. У гэтыя хвіліны Аляксандр Лукашэнка праводзіць семінар са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі навучальнай установы. Прамая відэатрансляцыя занятку арганізаваная яшчэ ў 7 ВНУ краіны ў Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Мазыры, а таксама ў Мінскім лінгвістычным універсітэце. Усяго ўдзельнікамі семінара стануць больш за 2500 студэнтаў.