У Гомелі выбіралі прадстаўнікоў вобласці на "Славянскі базар"

11 декабря 2015

Беларускія народныя, папулярныя і аўтарскія. У Гомелі на адборачным туры на "Славянскі базар" прагучала каля паўсотні песень. Заяўкі на ўдзел у адборачным туры падалі больш як два дзясяткі артыстаў. Дзесяць з іх (па пяць у кожнай узроставай катэгорыі) будуць прадстаўляць рэгіён на дарослым і дзіцячым конкурсе "Славянскі базар у Віцебску".

Журы ацэньвала не толькі вакальныя здольнасці канкурсантаў, але і выканальніцкае майстэрства, а таксама артыстызм. На наступным тыдні лепшых вакалістаў будуць выбіраць у Магілёве.