Беларусы прабурылі ў Эквадоры дзясятую свідравіну

22 мая 2019

Беларусы нарошчваюць здабычу нафты ў лацінаамерыканскіх краінах. На штатны рэжым выйшла дзясятая свідравіна, прабураная спецыялістамі Беларуснафты ў Эквадоры. Радовішча Армадыльё - адносна новы аб'ект. Аднак асваенне ідзе хутка. Толькі з пачатку гэтага года пабудавалі яшчэ 4 нафтаздабываючыя пляцоўкі. Вынік - штосутачнае атрыманне 500 тон чорнага золата. А гэта ў два разы больш, чым летась.

Андрэй Бохан, начальнік ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці ВА "Беларуснафта": "Гэтая нафта стандартнай сярэдняй якасці. Яна даволі спецыфічная для гэтага рэгіёна, не адносіцца ні да класа лёгкіх, ні да класа цяжкіх. Яна добрая ў транспарціроўцы і  не патрабуе нейкіх значных або дадатковых выдаткаў па яе здабычы або транспарціроўцы".

У планах  да канца 2019 прабурыцьь яшчэ дзве свідравіны, а таксама завяршыць будаўніцтва ўсёй наземнай інфраструктуры па падрыхтоўцы нафты і вады на радовішчы Армадыльё.