У Гомелі ў дзень нараджэння Аляксандра Пушкіна гучалі яго вершы

6 июня 2016

3 600 секунд паэзіі ў гонар вялікага класіка. У Гомелі ў дзень нараджэння Аляксандра Пушкіна гучалі яго вершы. Акцёры аматарскага тэатра абласной бібліятэкі пастараліся ўзнавіць атмасферу XVIII стагоддзя і падырыхтавалі тэатралізаваны паказ паводле верша "Храни меня, мой талисман". А прыхільнікі таленту паэта прачыталі свае любімыя творы. Гучалі не толькі самыя папулярныя, але і малавядомыя вершы.

Літаратурная акцыя сабрала каля сотні чалавек розных узростаў. Замест запланаваных 3 600 секунд паэзіі памяці Пушкіна вершы гамяльчане чыталі амаль дзве гадзіны.