Наталля Качанава правяла прамую тэлефонную лінію

15 апреля 2020
Спікер верхняй палаты парламента Наталля Качанава сёння правяла прамую тэлефонную лінію. Званкі паступалі з усёй краіны. Тэматыка зваротаў розная  і па маштабах, і па змесце. У асноўным людзей хвалявалі прыватныя пытанні: праца ЖКГ, працаўладкаванне і паляпшэнне жыллёвых умоў. З некаторымі з іх разбіраліся прама падчас прамой лініі. Так, вырашыць праблему з затапленнем падвала аднаго з жылых дамоў Наваполацка накіравалі гарадскую аварыйную службу. У аператыўным парадку даручылі запусціць новыя ліфты ў адной са сталічных шматпавярховак.

Наталля Качанава, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "Звароты грамадзян і тыя пытанні, якія паступалі сёння на прамую лінію,  датычылася, вядома, мясцовых органаў улады.  І гэтыя пытанні, вядома, павінны вырашацца аператыўна на месцах. Нельга прымушаць людзей чакаць  месяц, па два, каб яны былі вымушаныя звяртацца ў іншыя інстанцыі, таму што іх пытанне не вырашаецца.  У нас прынята добрае заканадаўства па звароце грамадзян. У нас сёння ёсць розныя метады і формы працы з людзьмі. Кожны павінен вырашаць іх на сваім узроўні".

Звярталіся беларусы з прапановамі і ініцыятывамі: адкрыць у Смалявічах яшчэ адну аптэку і стварыць у мясцовым клубе дадатковыя гурткі для развіцця моладзі; узмацніць у краіне прафілактыку вочных захворванняў і арганізаваць тлумачальную працу ў сферы гігіены. Гучалі падзякі за вырашаныя праблемы. Прамая тэлефонная лінія працавала да таго часу,  пакуль не спыніліся званкі. Пытанні, якія патрабуюць больш дэталёвага вывучэння, узятыя на асаблівы кантроль.