У Год гістарычнай памяці на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы акцэнт на роднае

23 марта 2022
У Год гістарычнай памяці  акцэнт на роднае. Пад дэвізам  "Рака часу  Бацькаўшчыны" ў сталіцы сёння адкрылася XXIX Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Вярнуцца да вытокаў, задумацца пра карані і аднавіць сувязь пакаленняў - у гэтым дапаможа кніга. Праект аб'яднаў рэгіянальныя і рэспубліканскія выдавецтвы, а таксама грамадскія ініцыятывы ў захаванні гістарычнай памяці на аснове кніжных праектаў. Стэнд за стэндам  наведвальнікі знаёмяцца з гісторыяй і  навінкамі кніжнага рынку не толькі ў Беларусі, але і іншых краін. Юбілеі сёлета адзначаюць выдавецтва "Мастацкая літаратура" і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.  Да круглых дат  і спецыяльныя праекты кніжнай выставы. Выдавецтва да свайго паўвекавога рубяжа падрыхтавала рэтраспектыву кніг-бестселераў за 50 гадоў.

Сфакусіравацца на родным - гэта прапануецца зрабіць і замежным удзельнікам беларускага кніжнага форуму. Сярод іх сёлета  Расія, Кітай, Пакістан, Туркменістан, Сірыя, Венесуэла, Куба і іншыя.