У Стайках завяршыўся Кубак Беларусі па грэка-рымскай барацьбе

29 декабря 2023

Кубкам Беларусі ў Стайках падвялі рысу пад адыходзячым годам барцы грэка-рымскага стылю. У спаборніцтвах узялі ўдзел больш за 120 спартсменаў з усіх рэгіёнаў краіны, якія выступілі ў дзесяці вагавых катэгорыях. У выніку ў камандным турніры перамогу атрымала зборная Гродзенскай вобласці.

Адзначым, у турніры ў вагавой катэгорыі да 63 кг барацьбу за золата вялі два браты - Іван і Уладзімір Нягода, а секундзіравала ім яшчэ двое іх братоў - Максім і Аляксандр. Усе яны выхаванцы Мінскага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву. Дарэчы, перамогу атрымаў Іван.

Кубак Беларусі стаў адным з этапаў адбору да чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў лютым у Румыніі. У цэлым увесь год стаў паспяховым для гэтага віду спорту.