У Драматычным тэатры беларускай драматургіі ўручылі тэатральную прэмію "Хрустальная Паўлінка"

28 марта 2017

У Драматычным тэатры беларускай драматургіі прайшла 24-я цырымонія тэатральнай прэміі "Хрустальная Паўлінка". Сёлета Беларускі саюз тэатральных дзеячаў на чале з драматургам Аляксеем Дударавым уручыў галоўную ўзнагароду адразу двум лаўрэатам. Таксама дзве хрустальныя статуэткі (у форме кветкі) дасталіся дэбютантам - салістцы Музычнага тэатра Беларусі Вользе Жалезкай і артысту Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага Паўлу Еўтушэнку. У горкаўскі адправілася і "Хрустальная зорка". А статуэтка ў выглядзе анёла - у Віцебск.

За 25 гадоў прэстыжная ўзнагарода даставалася артыстам, якія сфарміравалі сучасную нацыянальную культуру. Сёння ў Беларусі каля 30-ці тэатраў прафесійных і некалькі соцень аматарскіх.