Мінскае "Дынама" ў Хабараўску пачынае чарговую выязную серыю чэмпіянату КХЛ

19 ноября 2018

У матчы з "Амурам" "зубры" двойчы вялі ў ліку. Але гаспадары пляцоўкі адыграліся, а за паўхвіліны да завяршэння асноўнага часу, здавалася, закінулі пераможную шайбу. Але "Дынама" на апошніх хвілінах зраўнавала лік, 3:3. Усе шайбы ў нас на рахунку Андрэя Касціцына. Наступны паядынак "зубры" правядуць паслязаўтра ў Кітаі супраць клуба "Куньлунь".