У гонар Дня пісьменства адбылася творчая сустрэча з дзіцячым пісьменнікам Валерыем Квілорыем

3 сентября 2017

У беларускай сталіцы ў гонар Дня пісьменства адбылася творчая сустрэча з дзіцячым пісьменнікам Валерыем Квілорыем. Аўтар прэзентаваў свае творы маленькім аматарам літаратуры. Журналіст па адукацыі і літаратар па прызванні, з публічнымі выступленнямі Квілорыя аб'ехаў літаральна ўсю краіну. Летась ён увайшоў у пяцёрку лепшых беларускіх аўтараў па версіі дзіцячых бібліятэк горада Мінска.

Нягледзячы на тое, што пісьменнік і па сумяшчальніцтве выдавец больш вядомы як дзіцячы аўтар, Валерый Квілорыя рыхтуе серыю літаратуры для дарослых. Паводле слоў пісьменніка, гэта будуць гісторыі, падслуханыя ў прыгарадах Мінска.