Амерыканцы змагаюцца за адкрыццё спартзалаў, маніфестанты адціскаюцца і прысядаюць

13 мая 2020
Кітай ужо практычна вярнуўся да нармальнага жыцця, і нават здарылася доўгачаканае! У краіне адкрыліся фітнес-цэнтры. З гэтым цягнулі даўжэй усяго, бо закрытыя памяшканні і агульныя трэнажоры - ідэальныя інструменты для распаўсюджвання віруса. Зараз залы адкрыты, але ад адміністрацыі патрабуецца праводзіць максімальна частую дэзінфекцыю спартыўных снарадаў. 

Амерыканцы ж аб вяртанні ў спартзалы пакуль толькі мараць: у Фларыдзе нават прайшла незвычайная акцыя пратэсту, падчас якой маніфестанты адціскаліся  і прысядалі.