У Брэсце адкрыўся Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа"

11 сентября 2015

Гэты форум - юбілейны, 20-ы, а яго ўдзельнікі - уладальнікі Гран-пры папярэдніх гадоў. Свае лепшыя пастаноўкі пакажуць трупы з Германіі, Балгарыі, Туніса, Малдовы, Расіі - 13 краін. На цырымоніі адкрыцця з прывітальным словам да ўдзельнікаў і гледачоў звярнуліся кіраўнік рэгіёна і міністр культуры. Права адкрываць тэатральны форум выпала тэатру імя Горкага камедыяй "Дэль Артэ". Гэта сумесная беларуска-італьянская пастаноўка, заснаваная на акцёрскай імправізацыі.

Матэа Сп'яці, рэжысёр, Італія: "Мне падабаецца, што гэты фестываль міжнародны, а значыць, прэстыжны. І заўсёды карысна бачыць розныя пункты погляду, іншую падачу са сцэны. І мне прыемна, што першае падарожжа майго спектакля пачынаецца менавіта з тэатральнага фестывалю ў Брэсце".

Аляксандр Козак, дырэктар ХХ Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Белая вежа": "У Брэсце няшмат розных тэатраў. Мне вельмі хацелася, каб нашы гледачы пазнаёміліся з усімі жанрамі тэатральнага мастацтва. Я спадзяюся, што ўсё ж фестываль будзе развівацца".

У афішы - выступленні тэатра лялек, вулічны спектакль на хадулях, класічныя драмы і гульня аднаго акцёра. У юбілейны год сярод спектакляў няма конкурсу. Жыхары абласнога цэнтра змогуць парадавацца яшчэ раз лепшымі ў свеце пастаноўкамі.