У Вялікі тэатр Беларусі даставілі сакральны помнік

2 февраля 2018

У Вялікі тэатр Беларусі даставілі сакральны помнік - спіс Вастрабрамскай іконы Божай Маці XIX стагоддзя. Святыню з фондаў музея старажытнабеларускай культуры будуць экспанаваць у сценах тэатра ўсяго адзін дзень. У гэты час музейны экспанат знаходзіцца пад аховай. Спіс Вастрабрамскай іконы ў Беларусь патрапіў з каталіцкага кобрынскага храма. Хто з'яўляецца аўтарам твора, дагэтуль невядома. Аднолькава ўшанаваны як у праваслаўнай, так і ў каталіцкай царкве, абраз у народзе мае статус цудатворнага. Яго асаблівасць у тым, што Божая Маці намаляваная без немаўляці.

У гістарычным кантэксце пройдзе ўвесь вечар Вялікага тэатра Беларусі. Сёння на сцэне - "Страсці (Рагнеда)". Гэта гісторыя пра старажытны Полацк і вялікую князёўну Рагнеду.