У Бабруйску працягваецца фестываль народнага мастацтва "Вянок сяброўства"

27 июня 2015

Сёлета ён аб'яднаў 18 краін, іх культуру і традыцыі. З раніцы ў горадзе разгарнуўся гандаль і масавыя гулянні. Госці фестывалю змаглі паспрабаваць стравы беларускай кухні, набыць памятныя сувеніры ў горадзе майстроў і паўдзельнічаць у святочным шэсці. Дарэчы, да свята далучылася і Белтэлерадыёкампанія. Вядучыя тэлеканала "Беларусь 2" падрыхтавалі для гасцей і жыхароў горада сваю канцэртную праграму. Не з экранаў тэлевізараў, а ўжывую зараджалі пазітывам. З фестывальнага Бабруйска рэпартаж Наталлі Кузьміцкай.