У Белтэлерадыёкампаніі завяршыўся кастынг вядучых дзіцячага "Еўрабачання"

16 августа 2018

Яны імкнуцца да мільёнаў тэлегледачоў. У Белтэлерадыёкампаніі гадзіну таму завяршыўся кастынг вядучых дзіцячага "Еўрабачання".

З сотні відэазаявак на адрас Макаёнка, 9 выбралі крыху больш за 30 кандыдатаў у розных узроставых катэгорыях. Многія прыехалі на тэлепробы з іншых гарадоў і не толькі ўнутры краіны. Адбор праходзіў у самай вялікай студыі медыяхолдынга ў рэжыме прамога эфіру. Прэтэндэнтаў прасілі шмат імправізаваць. Галоўны крытэрый – свабоднае валоданне англійскай мовай, а таксама ўменне трымацца перад аб'ектывамі. Канкурсанты працавалі на камеру высокай дакладнасці. На аснове гэтага відэа эксперты будуць прымаць канчатковае рашэнне.

На адбор з Мальты прыехаў шоу-дырэктар конкурсу Гордон Банела. Менавіта ён будзе сачыць за сцэнічнай падрыхтоўкай вядучых да шоу. Прэтэндэнтам прапанавалі вывучыць прывітальны маналог - скрыпт леташняга конкурсу, а таксама дыялог. Пары патэнцыяльных вядучых фарміравалі адвольна. Вынікі абору даведаемся зусім хутка.