Чэмпіянат Беларусі па футболу. "Шахцёр" - "Белшына" 4:0

23 мая 2020
Разгромная перамога над "Белшынай" - 4:0 выводзіць салігорскі "Шахцёр" на трэцяе месца як мінімум да сённяшняга вечара. У матчы 10 тура чэмпіянату Беларусі за "гарнякоў" дубль аформіў Дзмітрый Падстрэлаў, па мячы правялі Раман Бегуноў і Дарка Бодул. Дарэчы, гэтая вікторыя стала для салігарчан 400-й у беларускім першынстве, а галкіпер гаспадароў - Аляксандр Гутар - аформіў соты "сухар" у Вышэйшай лізе, ён - пяты галкіпер у гісторыі, каму пакарылася гэта планка. 

Першая траціна чэмпіянату будзе згуляна ўжо сёння, адбудуцца заключныя сустрэчы тура. Усе 4 гульні тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры. Пачнецца насычаны дзень ужо ў 14 гадзін матчам "Смалявічы" - БАТЭ.