У Беларусі стартаваў прыём заявак на конкурс Песня для Еўрабачання

7 марта 2014

Гэта нацыянальны адборачны тур Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні. Удзел у ім могуць прыняць юныя выканаўцы, якія пастаянна пражываюць у Беларусі больш чым два з паловай гады. Яны павінны быць не маладзейшыя за 10 і не старэйшыя за 15 гадоў. На конкурс прапануецца песня на беларускай або рускай мовах, якая раней не выконвалася. Апошні дзень адпраўкі бандэроляў з заяўкамі - 9 чэрвеня.
Нагадаем, дзіцячае Еўрабачанне сёлета пройдзе 15 лістапада на Мальце.