Гродзенскія эксперты-крыміналісты атрымалі ўнікальную прыладу для даследаванняў ДНК

13 апреля 2015

Вызначыць, хто злачынец, па мікрачасцінцы крыві або скуры. Гродзенскія эксперты-крыміналісты першымі сярод абласных цэнтраў атрымалі на ўзбраенне ўнікальную прыладу для даследаванняў ДНК. Так званы генетычны аналізатар па драбнюткіх часцінках здольны ў роўнай ступені паказаць на злачынца, а ў спрэчнай сітуацыі - вызначыць біялагічнага бацьку дзіцяці. Паводле слоў супрацоўнікаў Дзяржкамітэта судовых экспертыз, стандартнае даследаванне займае ад 1 да 3 дзён. І што важней за ўсё, зараз узоры больш не трэба адпраўляць на аналіз у сталічныя лабараторыі.

Сяргей Арановіч, намначальніка аддзела ўпраўлення Дзяржкамітэта судэкспертыз Беларусі па Гродзенскай вобласці: "Шмат прыходзіцца працаваць з клетачным матэрыялам. Гэта даследаванні ў тым выпадку, калі злачынец мог дакранацца да нейкіх прадметаў. І наша задача паспрабаваць вызначыць, ці сапраўды злачынец трымаў нож у руцэ. У справах па абарачэнні наркотыкаў часта выявіць чалавека, які ўжываў наркотыкі, але і таго, хто яму гэта прадаў".

Прылада здольная адначасова аналізаваць некалькі розных узораў і ў адзін час апрацоўвае да 22 участкаў малекулы ДНК. Паводле прызнання спецыялістаў, гэта вельмі вялікая лічба. Што, адпаведна, адбіваецца і на раскрыцці злачынстваў.