У Беларусі праходзяць Дні культуры Эстоніі

5 ноября 2016

У рамках Дзён культуры Эстоніі ў Беларусі адбыўся канцэрт з удзелам салістаў Эстонскай нацыянальнай оперы і Вялікага тэатра Беларусі. Тут жа, у фае Вялікага, адкрылася выстава, прысвечаная знакамітаму ва ўсім свеце эстонскаму опернаму і эстраднаму барытону пад назвай "Рыцар музыкі Георг Отс"...

На ўрачыстым вечары гучалі арыі і дуэты з самых знакамітых опер і аперэт на музыку Моцарта, Кальмана, Легара, Гершвіна. Сярод гасцей - прадстаўнікі пасольства Эстоніі ў Беларусі.