У Беларусі адкрыліся дні культуры Латвіі

26 марта 2015

У сталічным кінатэатры "Перамога" пачалася рэтраспектыва латвійскага кіно. На адкрыццё прыехалі вядомыя кінематаграфісты, сцэнарысты і рэжысёры.

Сярод іншых мерапрыемстваў - канцэрт латвійскага аркестра "Сімфанета Рыга", а таксама выставы, прысвечаныя латвійскім паэтам.