Аварыя на трасе Мінск - Магілёў

23 марта 2018

Не справіўся з кіраваннем, пераехаў раздзяляльную паласу, разарваў агароджу і сутыкнуўся з сустрэчнай машынай. Такі вынік сённяшняй аварыі на трасе Мінск - Магілёў. Вінаваты ў здарэнні вадзіцель “форда”. Траўмы атрымалі ён, а таксама вадзіцель і пасажыр “рэно”. Пацярпелыя шпіталізаваны.