Сёння ў Беларусі пачаліся Дні культуры Сардзініі

23 февраля 2016

На тэматычны святочны канцэрт прыехаў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта рэгіёна Сардзінія Філіпа Спану і ганаровы консул Беларусі ў Кальяры Джузэпэ Карбоні. Акрамя таго, на канцэрце сустрэліся каля сотні сяброў Сардзініі - студэнты праграмы італьянскіх выкладчыкаў "Менеджар па турызме" і знаўцаў культуры гэтай краіны. Для іх выступілі народныя артысты рэгіёна.

З самай раніцы выкладчык мастацкага ліцэя Кальяры правёў для ўсіх ахвочых майстар-клас па музычных традыцыях Сардзініі. Ужо заўтра пройдзе пасяджэнне па пытаннях беларуска-сардынскага супрацоўніцтва на 2016 год.