Ужо праз тыдзень Мінск на тры вечары ператворыцца ў сталіцу джаза

13 июня 2018

Прама з балкона гарадской ратушы беларускім меламанам паведамілі старце шостага сезона джазавых вечароў у Ратушы. Ужо праз тыдзень на тры вечары Мінск ператворыцца ў сталіцу элітарнай музыкі. Сёлета арганізатары падрыхтавалі абсалютна новую канцэпцыю. Кожны канцэрт знакамітыя джазмены і беларускія бэнды адыграюць у пэўнай тэматыцы. У першы вечар прагучыць Лацінаамерыканскі джаз. Фестываль адкрые ўзыходная зорка Беларусі, 12-гадовы трамбаніст Ілья Кісялёў. А сярод навінак - імправізацыя - духавы батл.

Андрэй Каліна, рэжысёр фестывалю "Джазавыя вечары": "Мы запрашаем з-за мяжы і нашых беларускіх выканаўцаў вельмі вядомых і ў тым ліку і чалавека, запісы якога тройчы ўдастойваліся прэміі "Грэмі" , гэта Алекс Сіпягин, выдатны трубач, расіянін які зрабіў паспяховую кар'еру ў Амерыцы".

Фінальным акордам фестывалю стане трэці музычны вечар "У джазе толькі дзяўчаты". Залатыя стандарты выканаюць зоркі з Ізраіля, Францыі і Беларусі.