Пайшоў з жыцця Дзмітрый Хварастоўскі

22 ноября 2017

Сумная навіна, якую паведамляюць сусветныя СМІ. Памёр Дзмітрый Хварастоўскі.

Яму было ўсяго 55 гадоў. Легендарны оперны спявак пайшоў з жыцця ў Лондане. Два гады сусветна вядомы барытон змагаўся. Але хвароба - пухліна галаўнога мозгу - аказалася мацнейшай. Свой апошні канцэрт Хварастоўскі даў сёлета ў чэрвені на сваёй радзіме - у Краснаярску. Яшчэ ў лютым спявак адмяніў канцэрт у Вене, Калінінградзе і Мінску. Гэты ж лёс і ў выступлення, якое запланавалі месяц таму ў Маскве.

Дзмітрый Хварастоўскі неаднаразова быў у Мінску. Некалькі гадоў таму ён даў майстар-клас для студэнтаў Беларускай акадэміі музыкі. Сусветную вядомасць барытон атрымаў у канцы 80-х на конкурсе Бі-бі-сі "Спявак свету". Ён выступаў на сцэне лепшых тэатраў - Метраполітэн-апера, Ковент-Гардэн, Ла-Скала.