Унікальны арнат канца XVIII стагоддзя паказалі шырокай публіцы

2 февраля 2017

У Нацыянальным гістарычным музеі прайшла прэзентацыя адрэстаўраванага элемента літургічнага адзення каталіцкага святара. Экспанат, які складаецца з некалькіх відаў паясоў на манер слуцкіх, патрапіў у фонды каля 10 гадоў таму ў дрэннай захаванасці ад прыватнай асобы. Існуе версія, што слуцкія паясы захаваліся ў адзінкавых асобніках. Год таму рэстаўрацыя арната стала магчымай дзякуючы гранту Прэзідэнта. Дзень за днём спецыялісты чысцілі тканіну, выводзілі плямы і па міліметры аднаўлялі шаўковыя ніткі. Старажытны каталіцкі ўбор святара набыты паўстагоддзя таму ў Ружанах.

Экспанавацца ўнікальны арнат будзе ўсяго тры дні. Наступны раз яго можна будзе ўбачыць толькі ўвосень у рамках праекта "Беларусь. Адраджэнне духоўнасці".