Замежныя біятланісты раз'язджаюцца па дамах

25 февраля 2015

Чэмпіянат юніёрскі, а рэкорды дарослыя! Замежныя спартсмены раз'язджаюцца па дамах, развітваючыся з турнірам па біятлоне ў Раўбічах. Сёння раніцай паляцелі адразу некалькі каманд - гэта Аўстрыя, Германія, ЗША, Вялікабрытанія, Швейцарыя і Новая Зеландыя. Астатнія зборныя пакінуць прасторы нашай краіны на працягу дня. Няхай і не кожны спартсмен атрымаў перамогу ў спаборніцтвах, але кожны ўдзельнік вязе з сабой неацэнны вопыт, выдатны настрой і жаданне абавязкова наведаць Беларусь зноў.

Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел прадстаўнікі з 37 краін. Было разыграна 16 камплектаў медалёў. У скарбонцы нашай зборнай два золаты - у Дар'і Блашко ў спрынце, яна ж разам з Ганнай Солай і Дзінарай Алімбекавай сталі першымі ў эстафеце. 

Балельшчыкі актыўна падтрымлівалі біятланістаў: турнір у Раўбічах пабіў рэкорды наведвальнасці. За тыдзень чэмпіянату ў спарткомплексе пабывалі больш як 25 тысяч гледачоў.