Вучоба, жыццё і быт кітайскіх студэнтаў - на фотавыставе Юрыя Іванова

1 октября 2019

Паднябеснай прысвечана і выстава "На скрыжаванні дзвюх культур". Экспазіцыя фотаработ да сямідзесяцігоддзя Кітайскай Народнай Рэспублікі адкрыецца сёння ў мастацкай галерэі Савіцкага. Аўтар - знакаміты беларускі фотакарэспандэнт Юрый Іваноў. Серыя з пяцідзесяці здымкаў прысвечана кітайскім студэнтам, якія вучацца ў Беларусі. Жыццё, быт, вучоба, рэпетыцыі кітайскага хора, які спявае на рускай і беларускай мовах. Юрый Іваноў працуе ва Універсітэце культуры і мастацтваў, дзе атрымліваюць вышэйшую адукацыю каля васьмісот кітайскіх студэнтаў.

Сёлета Юрыю Іванову - 80. З 1987 года ён уваходзіць у сотню лепшых фатографаў свету. З'яўляецца лаўрэатам міжнароднага конкурсу World Press Photo. Каля пяцідзесяці яго персанальных фотавыстаў прайшлі ў Францыі, Японіі, Лаосе, Амерыцы, Літве і іншых краінах.