З Мінска да Віцебска - на спецыяльным цягніку

10 июля 2015

Сёння ўсе дарогі вядуць на “Славянскі базар”. З Мінска дабрацца да Віцебска прыхільнікі фестывалю могуць на спецыяльным цягніку, які штодзень курсіруе паміж двума гарадамі. Адпраўляецца ён са станцыі “Мінск-Пасажырскі” ў 12:48 і прыбывае ў Паўночную сталіцу Беларусі ў 16:25. Пасля прагляду канцэртаў гэты ж цягнік чакае гасцей “Славянкі” амаль да 2 гадзін ночы і прыбывае ў Мінск а палове на шостую раніцы. Сёння гэты маршрут карыстаецца папулярнасцю у пасажыраў. Ужо ў першыя дні яго працы вагоны цягніка былі амаль цалкам запоўнены. Цягнік будзе курсіраваць да 15 ліпеня.