Гродзенскі Нёман супраць Белфаста з Паўночнай Ірландыі

21 ноября 2014

Чэмпіён Беларусі па хакеі гродзенскі Нёман паядынкам супраць Белфаста з Паўночнай Ірландыі пачынае барацьбу за выхад у суперфінал Кантынентальнага кубка. Пачатак матча ў 18 гадзін. Таксама ў групе I выступаюць польскі Санок і гаспадар турніру французскі Анжэ. У наступную стадыю выйдуць дзве каманды з чатырох.