Удзельнікі вячэрняга канцэрта-адкрыцця "Славянскага базара" прыбываюць у Віцебск

11 июля 2019
Фестывальнае жыццё ўжо на ўсю моц бурліць у Віцебску. Сёння будзе дадзены афіцыйны старт "Славянскаму базару". На цырымоніі адкрыцця выступіць больш за паўсотні знакамітых зорак беларускай і замежнай эстрады. У сёлетнім фестывалі прымуць удзел прадстаўнікі 42 краін.

Удзельнікі вячэрняга канцэрта-адкрыцця XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў прыбываюць у Віцебск. Удзел у шоу прымуць Варвара, Дзяніс Майданаў, Аляксандр Панаётаў, Валерый Лявонцьеў. Многія з іх прыехалі ў фестывальную сталіцу ранішнім цягніком Масква - Віцебск. Гэты экспрэс яшчэ называюць зорным. Традыцыйна, гасцей сустракаюць не толькі прадстаўнікі фестывальных службаў, журналісты, але і прыхільнікі. 

У дырэкцыі фестывалю адкрыўся міжнародны прэс-цэнтр. Ён будзе адчынены кругласутачна. Сёлета падзеі форуму прыехалі асвятляць больш як 350   журналістаў. Ужо сёння свае зорныя гадзіны прызначылі Босан. Сёлета ён узначальвае журы дзіцячага міжнароднага конкурсу. А таксама Таісія Павалій.

У Віцебску на фестываль чакаюць больш як 5 тысяч іншаземцаў. Усё дзякуючы спецыяльна ўведзенаму бязвізу для гасцей "Славянскага базару". Прынцып такі ж, як быў падчас II Еўрапейскіх гульняў. Білет на любое мерапрыемства "Славянскага базару" адкрывае для замежных грамадзян бязвізавыя ўезд і знаходжанне на ўвесь перыяд з 1 па 20 ліпеня.

У сёлетнім фестывалі прымуць удзел прадстаўнікі 42 краін. За гады правядзення "Славянскага базару" ў Віцебск прыехалі каля 170 тысяч артыстаў, прадзюсараў і іншых дзеячаў мастацтваў. Гледачамі канцэртаў і выступленняў сталі больш як 5 з паловай мільёнаў чалавек.