Удзельнікі канцэрта майстроў Украіны на "Славянскім базары" падарылі Віцебскаму музычнаму каледжу фартэпіяна маркі "Беларусь"

24 июля 2020
Нечаканы і прыемны постскрыптум XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Удзельнікі канцэрта майстроў Украіны настолькі былі кранутыя цёплым прыёмам віцебскай публікі, што вырашылі зрабіць гораду падарунак. Галоўны рэжысёр канцэрта "З Украінай у сэрцы" Раман Нядзельскі ад творчага калектыву ўкраінскіх зорак перадаў Віцебскаму музычнаму каледжу пяць фартэпіяна маркі "Беларусь". Інструменты будуць скарыстаныя ў рэпетыцыйным працэсе. Віцебскі музычны каледж - найстарэйшая ў Беларусі ўстанова адукацыі ў галіне музыкі і мастацтва. Яго выхаванцы таксама прымаюць удзел у фестывальных праектах.

 Акорд падзякі - у рэпартажы Вольгі Маслоўскай.