Беларусь адданая справе абароны дзяцей ва ўзброеных канфліктах

12 ноября 2023

Беларусь сур'ёзна занепакоена маніпуляваннем "дзіцячым пытаннем" у ААН. Пра гэта заявіў прадстаўнік нашай краіны на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН, прысвечаным барацьбе з прымусовым разлучэннем і незаконнай эксплуатацыяй дзяцей.

Паводле слоў Паўла Яўсеенкі, наша краіна катэгарычна не прымае палітычных спекуляцый па гэтым пытанні.

 Усе абвінавачанні ў адрас Беларусі абсалютна беспадстаўныя, паколькі наша краіна адданая справе абароны дзяцей ва ўзброеных канфліктах і паслядоўна ўносіць свой уклад у паляпшэнне гуманітарнай сітуацыі ў свеце. Гэтая наша пазіцыя была і застаецца нязменнай, адзначыў Павел Яўсеенка.