Навучэнцы гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі выступілі ў Верхнім горадзе

16 февраля 2017

Навучэнцы гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі напярэдадні далі канцэрт. Тры вакальныя ансамблі выступілі ў канцэртнай зале "Верхні горад" і выканалі каля 25-ці кампазіцый. Канцэрт складаўся з беларускіх народных, джазавых і сучасных замежных вакальных твораў. Такое выступленне - своеасаблівая папярэдняя справаздача аб зробленай рабоце ў навучальным годзе.

Юныя харавікі прымалі ўдзел у спецпраекце Агенцтва тэленавін "Яны спявалі за Радзіму". Зараз паслухаць галасы пасталелых вакалістаў сабралася поўная зала.