У ЗЕНЫ прайшла апошняя індывідуальная рэпетыцыя на галоўнай сцэне "Еўрабачання-2019"

10 мая 2019

Лічаныя дні застаюцца  да старту Еўратыдня ў Тэль-Авіве.  У прадстаўніцы нашай краіны,  ЗЕНЫ,  прайшла апошняя індывідуальная рэпетыцыя на галоўнай сцэне.  Артыстам кожнай краіны далі па 20 хвілін на прагон сваіх нумароў. А таксама ўпершыню паказалі піратэхнічныя эфекты, якія гледачы ўбачаць падчас трансляцыі шоу.

Пасля рэпетыцыі прадстаўніца Беларусі  адправілася на вялікую прэс-канферэнцыю. У прэс-цэнтры сабраліся дзясяткі журналістаў. 

Падрабязнасці глядзіце сёння ў вялікім сюжэце з Тэль-Авіва ў "Панараме" ў 21:00.